.RU

ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ - Об утверждении правил обучения безопасным методам и приемам


^ ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

14 кастрычнiка 2002 г. № 1418


АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ I ДАПАЎНЕННЯЎ У ПАЛАЖЭННЕ

АБ БЕСПЕРАПЫННЫМ ПРАФЕСIЙНЫМ НАВУЧАННI КIРУЮЧЫХ

^ РАБОТНIКАЎ I СПЕЦЫЯЛIСТАЎ


У мэтах ажыццяўлення дзяржаўнай палiтыкi па арганiзацыi i

правядзенню бесперапыннага прафесiйнага навучання кадраў Савет

Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:

Унесцi ў Палажэнне аб бесперапынным прафесiйным навучаннi

кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў, зацверджанае пастановай Кабiнета

Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 11 студзеня 1995 г. № 20 "Аб

зацвярджэннi Палажэння аб бесперапынным прафесiйным навучаннi

кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў", змяненнi i дапаўненнi, выклаўшы

яго ў новай рэдакцыi (прыкладаецца).


Першы намеснiк Прэм`ер-мiнiстра

Рэспублiкi Беларусь С.СIДОРСКI


ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Кабiнета Мiнiстраў

Рэспублiкi Беларусь

11.01.1995 № 20

(у рэдакцыi пастановы

Савета Мiнiстраў

Рэспублiкi Беларусь

14.10.2002 № 1418)


ПАЛАЖЭННЕ

аб бесперапынным прафесiйным навучаннi кiруючых работнiкаў

i спецыялiстаў


Глава 1

^ АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI


1. Прафесiйная адукацыя кадраў мае бесперапынны характар i

ажыццяўляецца на працягу ўсёй працоўнай дзейнасцi ў мэтах

паслядоўнага пашырэння i паглыблення ведаў, удасканалення

прафесiйнага майстэрства ў адпаведнасцi з патрабаваннямi

навукова-тэхнiчнага прагрэсу. Навучанне ажыццяўляецца ва ўстановах

(iх падраздзяленнях), якiя забяспечваюць павышэнне квалiфiкацыi i

перападрыхтоўку кадраў (далей - устаноў (iх падраздзяленняў), а

таксама непасрэдна ў арганiзацыях. Яе бесперапыннасць забяспечваецца

шляхам рацыянальнага спалучэння ўсiх форм навучання.

Пастаяннае павышэнне квалiфiкацыi з`яўляецца непасрэдным

службовым абавязкам кожнага работнiка.

Кiраўнiкi мiнiстэрстваў, iншых рэспублiканскiх органаў

дзяржаўнага кiравання i арганiзацый нясуць персанальную адказнасць

за арганiзацыю бесперапыннага павышэння квалiфiкацыi работнiкаў,

падтрымку iх высокага прафесiйнага ўзроўню, своечасовую падрыхтоўку

да выканання новых працоўных функцый.

Уся работа па арганiзацыi бесперапыннага прафесiйнага навучання

кадраў павiнна быць накiравана на забеспячэнне эфектыўнай дзейнасцi

мiнiстэрстваў, iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання i

арганiзацый.


Глава 2

^ КIРАВАННЕ БЕСПЕРАПЫННЫМ НАВУЧАННЕМ КАДРАЎ


2. Кiраванне бесперапынным навучаннем кадраў ажыццяўляецца

Мiнiстэрствам адукацыi, Мiнiстэрствам працы i сацыяльнай абароны,

iншымi рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання.

3. Мiнiстэрства адукацыi ажыццяўляе адзiную дзяржаўную палiтыку

ў галiне бесперапыннага навучання, арганiзацыйнае i

навукова-метадычнае кiраўнiцтва сiстэмай павышэння квалiфiкацыi i

перападрыхтоўкi кадраў, вызначае асноўныя напрамкi яе развiцця,

забяспечвае распрацоўку тыпавых вучэбных планаў i праграм,

праводзiць лiцэнзаванне, акрэдытацыю, атэстацыю ўстаноў адукацыi (iх

падраздзяленняў) i ажыццяўляе кантроль за зместам i якасцю

навучальнага працэсу ва ўсiх тыпах адпаведных устаноў (iх

падраздзяленняў).

4. Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны ўстанаўлiвае адзiныя

квалiфiкацыйныя патрабаваннi да служачых.

5. Мiнiстэрствы i iншыя рэспублiканскiя органы дзяржаўнага

кiравання:

у межах сваёй кампетэнцыi ажыццяўляюць кiраўнiцтва павышэннем

квалiфiкацыi кадраў у адпаведных галiнах гаспадаркi, выконваюць усю

работу па планаванню i арганiзацыi навучання, павышэнню яго якасцi i

вынiковасцi;

ствараюць галiновыя сiстэмы павышэння квалiфiкацыi i

перападрыхтоўкi кадраў, фармiруюць сетку адпаведных устаноў (iх

падраздзяленняў), а таксама развiваюць розныя формы бесперапыннага

навучання непасрэдна на вытворчасцi;

ажыццяўляюць меры па навукова-метадычнаму, кадраваму

забеспячэнню i ўмацаванню вучэбна-матэрыяльнай базы бесперапыннага

навучання;

забяспечваюць адпаведнасць зместу навучання патрабаванням

навукова-тэхнiчнага i сацыяльна-эканамiчнага развiцця галiн,

дыферэнцыраваны падыход да арганiзацыi навучання з улiкам рэальных

пажаданняў i iнтарэсаў розных катэгорый работнiкаў;

распрацоўваюць i зацвярджаюць галiновыя нарматывы

вучэбна-матэрыяльнай базы для навучання кадраў;

прадугледжваюць камандзiраванне работнiкаў у арганiзацыi для

вывучэння вопыту па прыярытэтных напрамках вытворчасцi, падрыхтоўкi

кадраў у галiне кiравання, навукi i тэхнiкi;

абагульняюць i распаўсюджваюць перадавы вопыт арганiзацыi

бесперапыннага навучання кадраў адпаведнай галiны.

6. Арганiзацыя работы па бесперапыннаму прафесiйнаму навучанню

кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў ускладаецца на кадравыя службы

мiнiстэрстваў, iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання i

арганiзацый.

7. Навукова-метадычнае кiраўнiцтва бесперапынным навучаннем у

галiнах могуць ажыццяўляць галаўныя ўстановы (iх падраздзяленнi),

якiя забяспечваюць павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўку кадраў.

8. Кiраўнiкi арганiзацый забяспечваюць:

адпаведнасць узроўню i эканамiчнай падрыхтоўкi кадраў

патрабаванням сучаснай эканомiкi, навукова-тэхнiчнага прагрэсу,

сацыяльнага развiцця калектываў;

патрэбнасць у падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэннi

квалiфiкацыi кадраў;

распрацоўку i рэалiзацыю планаў бесперапыннага навучання,

заключэнне дагавораў з установамi (iх падраздзяленнямi) i

арганiзацыю навучання непасрэдна на вытворчасцi;

стварэнне вучэбна-матэрыяльнай базы, выраб i набыццё тэхнiчных

сродкаў навучання, наглядных дапаможнiкаў, арганiзацыю распрацоўкi

метадычных матэрыялаў, работу з выкладчыцкiмi кадрамi.


Глава 3

^ ФОРМЫ БЕСПЕРАПЫННАГА ПРАФЕСIЙНАГА НАВУЧАННЯ

КIРУЮЧЫХ РАБОТНIКАЎ I СПЕЦЫЯЛIСТАЎ


9. Навучанне кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў ажыццяўляецца ў

наступных асноўных формах, якiя павiнны забяспечыць яго

бесперапыннасць:

сiстэматычнае самастойнае навучанне (самаадукацыя);

арганiзаванае навучанне на вытворчасцi;

павышэнне квалiфiкацыi ва ўстановах (iх падраздзяленнях);

стажыроўка на прадпрыемствах, у вядучых навуковых арганiзацыях

i ўстановах адукацыi;

навучанне ў мэтавай аспiрантуры i дактарантуры;

перападрыхтоўка.


Глава 4

^ СIСТЭМАТЫЧНАЕ САМАСТОЙНАЕ НАВУЧАННЕ

(САМААДУКАЦЫЯ)


10. Сiстэматычнае самастойнае навучанне (самаадукацыя)

ажыццяўляецца ў мэтах задавальнення iндывiдуальных патрэбнасцей у

павышэннi прафесiйнай падрыхтоўкi. Яно ў першую чаргу павiнна быць

накiравана на дасканалае вывучэнне пытанняў, якiя маюць непасрэднае

дачыненне да выконваемых работнiкам функцый.

11. Самаадукацыя ажыццяўляецца шляхам самастойнага вывучэння

спецыяльнай навукова-тэхнiчнай, эканамiчнай i iншай лiтаратуры,

азнаямлення з перадавым вопытам пры арганiзаванай кансультацыйнай i

метадычнай дапамозе з боку ўстаноў, якiя забяспечваюць атрыманне

вышэйшай адукацыi, i ўстаноў (iх падраздзяленняў), якiя

забяспечваюць павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўку кадраў.

Самаадукацыяй з`яўляецца i педагагiчная дзейнасць па прафесiйнаму

навучанню кадраў.

12. У дапамогу тым, хто павышае сваю квалiфiкацыю самастойна,

могуць праводзiцца кансультацыi i спецыяльныя заняткi. Гэтыя

работнiкi павiнны мець магчымасць карыстацца адпаведнай навуковай,

тэхнiчнай i эканамiчнай iнфармацыяй.

13. Самаадукацыя таксама можа быць арганiзаванай i можа

праводзiцца юрыдычнымi асобамi ў формах народнага унiверсiтэта,

школы, лекторыя, нацыянальна-культурнага (iншага) цэнтра i курсаў на

падставе спецыяльных дазволаў (лiцэнзiй), якiя выдаюцца абласнымi

(Мiнскiм гарадскiм) выканаўчымi камiтэтамi адпаведна пастанове

Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 26 сакавiка 2001 г. № 393

"Аб дзейнасцi па аказанню дапамогi грамадзянам у самастойнай

адукацыi" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,

2001 г., № 33, 5/5564).

14. Самаадукацыя ажыццяўляецца ў цеснай узаемасувязi з iншымi

формамi навучання.


Глава 5

^ АРГАНIЗАЦЫЯ НАВУЧАННЯ НА ВЫТВОРЧАСЦI


15. Асноўнай формай масавай прафесiйнай вучобы кiруючых

работнiкаў i спецыялiстаў на вытворчасцi з`яўляюцца

вытворча-эканамiчныя семiнары.

16. Вытворча-эканамiчныя семiнары праводзяцца з кадрамi ў

арганiзацыях з мэтай комплекснага вывучэння пытанняў сучаснай

эканомiкi, выкарыстання прагрэсiўных тэхнiкi i тэхналогiй,

гаспадарчага i працоўнага заканадаўства, перадавога вопыту i iншых

пытанняў, накiраваных на вырашэнне канкрэтных задач, удасканалення

дзейнасцi падраздзяленняў, у якiх працуюць слухачы гэтых семiнараў.

17. Навучанне ў вытворча-эканамiчных семiнарах праводзiцца па

праграмах, якiя распрацоўваюцца арганiзацыямi.


Глава 6

^ ПАВЫШЭННЕ КВАЛIФIКАЦЫI ВА ЎСТАНОВАХ

(IХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯХ)


18. Павышэнне квалiфiкацыi забяспечвае паглыбленне прафесiйных

ведаў i навыкаў кадраў па адпаведных узроўнях атрыманай раней

асноўнай адукацыi. Да павышэння квалiфiкацыi адносiцца любое

навучанне, накiраванае на паглыбленне прафесiйных ведаў i навыкаў

работнiкаў у адпаведнасцi з патрабаваннямi навукова-тэхнiчнага

прагрэсу, эканамiчнага i сацыяльнага развiцця, а таксама на

задавальненне iндывiдуальных патрэбнасцей грамадзян у павышэннi

сваёй прафесiйнай падрыхтоўкi.

19. Павышэнне квалiфiкацыi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў

праводзiцца па меры неабходнасцi, але не радзей чым 1 раз у 5 гадоў,

па месцы працы або ва ўстановах (падраздзяленнях) адукацыi, якiя

ажыццяўляюць павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўку кадраў, з

мэтай вырашэння навукова-тэхнiчных, эканамiчных i iншых задач, што

ўзнiкаюць у працэсе развiцця галiны цi арганiзацыi.

20. Тэрмiны навучання ўстанаўлiваюцца да двух тыдняў (да 80

аўдыторных гадзiн). У асобных выпадках тэрмiны навучання вызначаюцца

адпаведнымi рашэннямi Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

21. Колькасць слухачоў у групах устаноў (iх падраздзяленняў),

якiя фiнансуюцца за кошт дзяржаўнага бюджэту, - 25-30 чалавек.

Камплектаванне вучэбных груп можа ажыццяўляцца з лiку работнiкаў

аднолькавых цi розных службовых катэгорый у залежнасцi ад мэты

навучання.


Глава 7

СТАЖЫРОЎКА


22. Стажыроўка кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў праводзiцца ў

мэтах засваення перадавога вопыту, набыцця практычных i

арганiзатарскiх навыкаў для выканання абавязкаў па займаемай пасадзе

або па пасадзе больш высокага узроўню.

23. Стажыроўка можа быць як самастойнай формай бесперапыннага

прафесiйнага навучання, так i з`яўляцца часткай вучэбнага плана пры

павышэннi квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў.

24. Працягласць стажыроўкi ўстанаўлiваецца арганiзацыяй, што

накiроўвае работнiка на навучанне, або вышэйстаячым органам

кiравання, зыходзячы з яе мэт, па ўзгадненню з кiраўнiком той

арганiзацыi, дзе яна праводзiцца.

25. Стажыроўка служачых дзяржаўнага апарату ажыццяўляецца ў

адпаведнасцi з палажэннем, якое зацвярджаецца Мiнiстэрствам працы i

сацыяльнай абароны.


Глава 8

^ НАВУЧАННЕ Ў МЭТАВАЙ АСПIРАНТУРЫ I ДАКТАРАНТУРЫ


26. Навучанне ў мэтавай аспiрантуры i дактарантуры праводзiцца

па тэмах, якiя цiкавяць арганiзацыю. Гэта навучанне прызначана для

вырашэння навуковых праблем i павышэння ўзроўню навукова-тэарэтычнай

квалiфiкацыi спецыялiстаў з улiкам iх асабiстых iнтарэсаў. Яно

ажыццяўляецца ў парадку, прадугледжаным дзеючым заканадаўствам пры

падрыхтоўцы кадраў вышэйшай квалiфiкацыi.


Глава 9

ПЕРАПАДРЫХТОЎКА


27. Пад перападрыхтоўкай маецца на ўвазе набыццё новай

квалiфiкацыi адпаведнага профiлю на ўзроўнях вышэйшай, сярэдняй

спецыяльнай адукацыi.

Запатрабаваннi да перападрыхтоўкi ўстанаўлiваюцца ў

адпаведнасцi з адукацыйнымi стандартамi асноўнай адукацыi

адпаведнага ўзроўню.

28. Перападрыхтоўка можа ажыццяўляцца ва ўсiх тыпах устаноў (iх

падраздзяленнях), што забяспечваюць павышэнне квалiфiкацыi i

перападрыхтоўку кадраў, акрамя курсаў павышэння квалiфiкацыi, у

адпаведнасцi з Палажэннем аб установах (iх падраздзяленнях), якiя

забяспечваюць павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўку кадраў.

29. Перападрыхтоўка праводзiцца па спецыяльнасцях

(спецыялiзацыях) у адпаведнасцi з дзеючым Пералiкам спецыяльнасцей i

спецыялiзацый, па якiх ажыццяўляецца перападрыхтоўка кадраў.

Адкрыццё новых спецыяльнасцей (спецыялiзацый) перападрыхтоўкi

ажыццяўляецца ва ўстаноўленым парадку.

30. Тэрмiны навучання пры перападрыхтоўцы наступныя: для

кiруючых работнiкаў - да пяцi месяцаў з адрывам ад працы, для

спецыялiстаў з вышэйшай адукацыяй - да паўтара года з адрывам ад

працы i да двух гадоў без адрыву ад працы, для спецыялiстаў з

сярэдняй спецыяльнай адукацыяй - да сямi месяцаў з адрывам ад працы

i да дзевяцi месяцаў без адрыву ад працы.

Тэрмiны навучання кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў органаў

дзяржаўнага кiравання ў Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi

Беларусь вызначаюцца адпаведнымi рашэннямi Савета Мiнiстраў

Рэспублiкi Беларусь.

31. Пры перападрыхтоўцы кадраў з лiку асоб, маючых вышэйшую

адукацыю, аб`ём вучэбнай нагрузкi павiнен быць:

з прысваеннем квалiфiкацыi - не менш за 1000 гадзiн;

без прысваення квалiфiкацыi - не менш за 300 гадзiн.

32. Пры перападрыхтоўцы кадраў з лiку асоб, якiя маюць сярэднюю

спецыяльную адукацыю, аб`ём вучэбнай нагрузкi павiнен быць:

з прысваеннем квалiфiкацыi - не менш за 600 гадзiн;

без прысваення квалiфiкацыi - не менш за 300 гадзiн.

33. Колькасць слухачоў у групах устаноў (iх падраздзяленняў),

якiя фiнансуюцца за кошт дзяржаўнага бюджэту, - 25-30 чалавек.

34. Перападрыхтоўка з прысваеннем квалiфiкацыi кадраў не дае

вышэйшай або сярэдняй спецыяльнай адукацыi па спецыяльнасцi

перападрыхтоўкi.


Глава 10

^ ПАРАДАК РАСПРАЦОЎКI I ЗАЦВЯРДЖЭННЯ ВУЧЭБНА-ПРАГРАМНАЙ

ДАКУМЕНТАЦЫI


35. Навучанне ва ўстановах (iх падраздзяленнях) праводзiцца на

падставе вучэбна-праграмнай дакументацыi (вучэбных планаў, праграм,

тэматычных i вучэбна-тэматычных планаў), якая распрацоўваецца,

праходзiць узгадненне, рэцэнзаванне i зацвярджаецца ва ўстаноўленым

парадку.

36. Тыпавыя вучэбныя планы i праграмы па павышэнню

квалiфiкацыi, перепадрыхтоўцы кiруючых работнiкаў, спецыялiстаў

распрацоўваюцца мiнiстэрствамi, iншымi рэспублiканскiмi органамi

дзяржаўнага кiравання i зацвярджаюцца Мiнiстэрствам адукацыi не

радзей чым 1 раз у 5 гадоў. На падставе адпаведных тыпавых вучэбных

планаў i праграм установамi (iх падраздзяленнямi) i iншымi

арганiзацыямi распрацоўваюцца вучэбныя планы i праграмы, па якiх

праводзiцца навучанне.

37. Вучэбныя планы па перападрыхтоўцы кадраў з прысваеннем

квалiфiкацыi распрацоўваюцца ўстановамi па ўзгадненню з галiновымi

мiнiстэрствамi, iншымi органамi дзяржаўнага кiравання, праходзяць

рэцэнзаванне ў галаўных установах адукацыi адпаведнага профiлю i

зацвярджаюцца Мiнiстэрствам адукацыi. Астатнiя вiды

вучэбна-праграмнай дакументацыi па падрыхтоўцы кадраў з прысваеннем

квалiфiкацыi зацвярджаюцца кiраўнiком установы адукацыi.

38. Вучэбна-праграмная дакументацыя па павышэнню квалiфiкацыi i

перападрыхтоўцы кадраў без прысваення квалiфiкацыi распрацоўваецца

ўстановамi (iх падраздзяленнямi) i зацвярджаецца кiраўнiком

установы.

39. Абавязковым для ўсiх тыпаў вучэбна-праграмнай дакументацыi

з`яўляецца яе разгляд i рэкамендацыя савета ўстановы адукацыi.

40. Праходжанне стажыроўкi ажыццяўляецца па iндывiдуальных

планах i праграмах, распрацаваных i зацверджаных арганiзацыяй, якая

накiроўвае на стажыроўку, i па ўзгадненню з кiраўнiком той

арганiзацыi, дзе яна праводзiцца.


Глава 11

^ АТЭСТАЦЫЯ СЛУХАЧОЎ I ДАКУМЕНТЫ АБ ПРАХОДЖАННI НАВУЧАННЯ Ў

СIСТЭМЕ ПАВЫШЭННЯ КВАЛIФIКАЦЫI I ПЕРАПАДРЫХТОЎКI КАДРАЎ


41. Ацэнка ўзроўню ведаў слухачоў праводзiцца па вынiках

бягучага кантролю i вынiковай атэстацыi.

Вынiковая атэстацыя пры павышэннi квалiфiкацыi кадраў можа

праводзiцца ў форме гутаркi, залiку, экзамену, абароны выпускной

работы, рэферата.

Вынiковая атэстацыя пры перападрыхтоўцы праводзiцца ва

ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Для правядзення выпускнога экзамену пры павышэннi квалiфiкацыi

i перападрыхтоўцы без прысваення квалiфiкацыi ствараецца

экзаменацыйная камiсiя, склад якой зацвярджаецца кiраўнiком

установы.

Для правядзення выпускнога дзяржаўнага экзамену пры

перападрыхтоўцы з прысваеннем квалiфiкацыi ствараецца дзяржаўная

экзаменацыйная камiсiя, склад якой зацвярджаецца кiраўнiком

установы. Старшыня дзяржаўнай экзаменацыйнай камiсii зацвярджаецца

Мiнiстэрствам адукацыi штогод па прадстаўленню ўстановы.

42. Па вынiках стажыроўкi работнiк робiць справаздачу

непасрэднаму кiраўнiку па месцы асноўнай працы ў форме аналiтычнай

справаздачы або метадычных рэкамендацый па выкарыстанню ў практыцы

атрыманых тэарэтычных i практычных ведаў, абароны праекта i г.д.

43. Пры паспяховым праходжаннi вынiковай атэстацыi па

рэзультатах павышэння квалiфiкацыi, перападрыхтоўкi, стажыроўкi

слухачы атрымлiваюць адпаведны дакумент устаноўленага ўзору:

пасведчанне аб павышэннi квалiфiкацыi або аб праходжаннi стажыроўкi

цi дыплом аб перападрыхтоўцы.

44. Узоры i парадак вырабу, запаўнення i выдачы слухачам

дакументаў аб заканчэннi навучання ва ўстановах (iх падраздзяленнях)

зацвярджаюцца ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

osnovnaya-literatura-uchebno-metodicheskij-kompleks-po-discipline-pedagogika-dlya-specialnosti-050102-pimno.html
osnovnaya-literatura-uchebno-metodicheskoe-posobie-dlya-studentov-1-i-2-kursov-dnevnogo-i-zaochnogo-otdelenij-istoricheskogo.html
osnovnaya-literatura-uuchebno-metodicheskij-kompleks-po-discipline-pedagogik-a-230500-sociokulturnij-servis-i-turizm.html
osnovnaya-ministerstvo-obrazovaniya-i-nauki-respubliki-kazahstan-pavlodarskij-gosudarstvennij-universitet-im-s.html
osnovnaya-nadpis-na-chertezhah-stroitelnih-izdelij-pervij-list-termini-i-ih-opredeleniya.html
osnovnaya-obrazovatelnaya-programma-030300-psihologiya-magisterskaya-programma-pedagogicheskaya-psihologiya-programma-uchebnoj-disciplini-psihologiya-semejnogo-obrazovaniya-avtor-razrabotchik-kand-ped-nauk.html
  • desk.largereferat.info/otchet-ob-ocenke-4300060611c-0417yu-01m2439.html
  • control.largereferat.info/boris-saharov-joga-iz-pervoistochnikov.html
  • teacher.largereferat.info/gnoseologiya-v-strukture-filosofskogo-znaniya-lekciya-filosofiya-v-kontekste-kulturi.html
  • zanyatie.largereferat.info/problema-tungusskogo-meteorita-chast-4.html
  • occupation.largereferat.info/o-tom-kak-pisat-ob-uchyonih-voobshe-i-o-molodih-fizikah-v-chastnosti-yurij-konobeev-vitalij-pavlinchuk-nikolaj-rabotnov.html
  • prepodavatel.largereferat.info/tihomirov-o-k-psihologiya-mishleniya-uchebnoe-posobie.html
  • zanyatie.largereferat.info/tema-klassnij-rukovoditel-v-shkole-cel-metodicheskoe-posobie-po-pedagogike-zadumivalos-avtorom-kak-rabochaya.html
  • institut.largereferat.info/tablica-10-uchebno-metodicheskoe-posobie-dlya-studentov-ekonomicheskih-specialnostej-uchrezhdenij-obespechivayushih-poluchenie.html
  • lecture.largereferat.info/422-cherti-lichnosti-i-haraktera-psihoanalitika-ralf-romeo-grinson.html
  • write.largereferat.info/glava-2-chto-zhe-eto-takoe-kniga-pervaya.html
  • knowledge.largereferat.info/ob-itogah-deyatelnosti-za-2007-god-i-zadachah-na-2008-god.html
  • lecture.largereferat.info/aleksandr-solzhenicin-rakovij-korpus-stranica-15.html
  • university.largereferat.info/formatirovanie-dokumentov-v-prilozhenii-microsoft-office-word-2007-bazovij-kurs-po-microsoft-windows-xp-professional.html
  • institut.largereferat.info/test-9-present-indefinite-or-present-continuous-uchebno-metodicheskij-kompleks-inostrannij-yazik-specialnost.html
  • klass.largereferat.info/65-bolezni-nervnoj-sistemi-novaya-strategiya-vosstanovleniya-zdorovya.html
  • school.largereferat.info/6-trebovaniya-bezopasnosti-pri-ekspluatacii-samohodnih-pnevmokolesnih-dizelnih-mashin.html
  • uchebnik.largereferat.info/ukraina-srednie-ceni-realizacii-selskohozyajstvennoj-produkcii-selskohozyajstvennimi-predpriyatiyami-krome-malih-2011-g-grnt.html
  • abstract.largereferat.info/26centralizovannie-informacionnie-resursi-otchet-o-nauchno-issledovatelskoj-rabote-po-teme-21-razrabotka-rekomendacij.html
  • holiday.largereferat.info/normativnie-postanovleniya-verhovnogo-suda-respubliki-kazahstan.html
  • lektsiya.largereferat.info/prilozhenie-11-resheniem-soveta-direktorov-ao-nacionalnij-medicinskij-holding.html
  • shpargalka.largereferat.info/vopros-28-metodi-nauchnogo-poznaniya-i-ih-klassifikaciya-vopros-predmet-filosofii-nauki-3.html
  • thescience.largereferat.info/hranenie-yablok-v-yamah-na-otkritom-meste-dlya-etogo-obihodnaya-receptura-sadovoda-shtejnberg-pn.html
  • otsenki.largereferat.info/rezhisser-kak-risovalshik-igra-v-associacii-14-zritelnij-i-zvukovoj-ryad-23.html
  • tasks.largereferat.info/1212-maloe-predprinimatelstvo-strategiya-socialno-ekonomicheskogo-razvitiya-municipalnogo-obrazovaniya-gorod.html
  • shpora.largereferat.info/zamestitel-ministra-lesnogo-hozyajstva.html
  • textbook.largereferat.info/iv-trebovanie-k-podsisteme-rascheta-informacii-o-transportnih-potokah-sistema-vichislenij-plotnosti-transportnogo-potoka-na-osnove-dannih-detektorov.html
  • writing.largereferat.info/audit-ucheta-osnovnih-sredstv-stranica-10.html
  • lecture.largereferat.info/a-p-nikitina-gruppa-med-2-1.html
  • doklad.largereferat.info/uchebno-metodicheskij-kompleks-disciplini-psihologiya-lic-s-narusheniyami-rechi-specialnost-031900-specialnaya-psihologiya-kvalifikaciya-specialista.html
  • predmet.largereferat.info/seksualnoe-nasilie-nad-detmi-viyavlenie-profilaktika-reabilitaciya-poterpevshih-chast-25.html
  • institute.largereferat.info/glava-pyatdesyat-vosmaya-dzhejms-klavell-segun.html
  • spur.largereferat.info/konkurs-barli-konkursa-atisushilara-ojilatin-zhalpi-blktlk-talaptar.html
  • notebook.largereferat.info/iii-prohozhdenie-vnutrennih-dokumentov-tipovaya-instrukciya-po-deloproizvodstvu-v-vojskovom-pravlenii-vojskovogo.html
  • bukva.largereferat.info/poroshkovaya-metallurgiya.html
  • thesis.largereferat.info/programma-6-oj-prakticheskoj-konferencii-vliyanie-pravoprimenitelnoj-praktiki-na-razvitie-predprinimatelstva-v-respublike-belarus-g-minsk-28-noyabrya-2011-g.html
  • © LargeReferat.info
    Мобильный рефератник - для мобильных людей.